Расклад

Чацвер, 2 ліпеня

  • 9:00 – 20:00 Персанальная рэгістрацыя
  • 9:45 Крайні тэрмін рэгістрацыі на камандны турнір
  • 10:00 Камандны турнір, тур 1
  • 11:30 Камандны турнір, тур 2
  • 13:00 – 14:00 Абед
  • 14:00 Камандны турнір, тур 3
  • 15:30 Камандны турнір, тур 4
  • 17:00 Крайні тэрмін рэгістрацыі на бліц-турнір
  • 17:30 – 21:00 Бліц-турнір (7 тураў)

Пятніца, 3 ліпеня

  • 8:00 - 9:15 Рэгістрацыя на ESC/WOSC
  • 9:30 Цырымонія адкрыцця
  • 10:00 ESC/WOSC тур 1
  • 12:30 – 13:30 Абед
  • 13:30 ESC/WOSC тур 2
  • 16:00 ESC/WOSC тур 3
  • 20:00 Штогадовы збор прадстаўнікоў FESA

Субота, 4 ліпеня

  • 9:00 WOSC тур 4 / ESC паўфінал
  • 11:30 WOSC тур 5 / ESC фінал
  • 13:30 – 14:30 Абед
  • 14:30 WOSC тур 6
  • 17:00 WOSC тур 7

Нядзеля, 5 ліпеня

  • 9:30 WOSC тур 8
  • 12:00 WOSC тур 9
  • 14:30 – 15:30 Абед
  • 16:00 Цырымонія закрыцця.

Пра турніры

Спаборніцтвы складаюцца з трох турніраў.

Чэмпіянат Еўропы (ESC)

Турнір, які праводзіцца па алімпійскай сістэме ў 5 тураў сярод лепшых еўрапейскіх гульцоў. Сетка турніру наканавана загадзя:

1               3
               
32               30
               
17               19
               
16               14
               
9               11
               
24               22
               
25               27
               
8               6
               
5               7
               
28               26
               
21               23
               
12               10
               
13               15
               
20               18
               
29               31
               
4               2

Часавы кантроль: 45 хвілін + 30 секунд бёёмі.

Удзельнічаюць 32 лепшых па рэйтынгу гульца, якія зарэгістраваліся да 9:15 3 ліпеня, якія маюць грамадзянства еўрапейскай краіны і згулялі не меней 9 рэйтынгавых партый. Кожны ўдзельнік, які выбывае з чэмпіянату Еўропы, працягвае барацьбу (захоўваючы набраныя ў ESC ачкі) у Адкрытым сусветным першынстве (WOSC).

Прызы прысуджаюцца за 1-3 месцы.

Адкрытае сусветнае першынство (WOSC)

Базавы адкрыты турнір, для ўдзелу ў якім запрашаюцца аматары сёгі з любой краіны і любога ўзроўня майстэрства. Дазваляецца позняе (з любога тура) ўключэнне ў турнір.

Часавы кантроль: 45 хвілін + 30 секунд бёёмі.

Турнір будзе праводзіцца па сістэме МакМагона ў 9 тураў, дзве ачковыя групы:

  • Група 1 (1 стартавае ачко): рэйтынг гульца роўны обо вышэй, чым мінімальны рэйтынг гульцоў, якія ўдзельнічаюць у чэмпіянаце Еўропы.
  • Група 2 (0 стартавых ачкоў): рэйтынг гульца ніжэй, чым мінімальны рэйтынг гульцоў, якія ўдзельнічаюць у чэмпіянаце Еўропы.

Выніковыя месцы вызначаюцца па наступных крытэрыям у парадку змяншэння прыярытэту:

  1. ачкі (уключаючы стартавыя ачкi МакМагона);
  2. каэфіцыент Бухгальца (SOS);
  3. каэфіцыент Бергера (SDOS);
  4. сума каэфіцыентаў Бухгальца сапернікаў (SOSOS).

Прызы прысуджаюцца за 1-3 месцы, а таксама

  • лепшай прадстаўніцы прыгожага полу;
  • лепшаму гульцу да 18 гадоў;
  • лепшай прадстаўніцы прыгожага полу да 18 гадоў;
  • лепшаму гульцу да 16 гадоў;
  • лепшаму гульцу да 14 гадоў;
  • лепшаму гульцу да 12 гадоў;
  • лепшаму гульцу да 10 гадоў;
  • лепшаму гульцу да 8 гадоў.

Бліц-турнір

Адкрыты турнір са скарочаным кантролем часу. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Часавы кантроль: 8 хвілін.

Турнір будзе праводзіцца па швейцарскай сістэме ў 7 тураў.

Прызы прысуджаюцца за 1-3 месцы.

Камандны турнір

Турнір для каманд з трох гульцоў. Каманды могуць быць нацыянальнымі, альбо зборнымі гульцоў, якія вырашылі гуляць разам. Каб заявіць каманду, капітану трэба будзе запоўніць форму (імя каманды, гульцы каманды) пры персанальнай рэгістрацыі.

Гульцы каманды будуць строга ўпарадкаваны па дошках у адпаведнасці з іх рэйтынгам. Фуригома кідаецца на першай дошцы. Зыходзячы з выніку, «колер» на іншых дошках чаргуецца.

Выніковыя месцы вызначаюцца па наступных крытэрыям у парадку змяншэння прыярытэту:

  1. камандныя ачкі (уключаючы стартавыя ачкі МакМагона);
  2. сума ачкоў па дошках;
  3. каэфіцыент Бухгальца (SOS) для камандных ачкоў;
  4. каэфіцыент Бергера (SDOS) для камандных ачкоўв;
  5. сума каэфіцыентаў Бухгальца каманд-сапернікаў (SOSOS).

Часавы кантроль: 30 хвілін + 30 секунд бёёми.

Турнір рэйтынгавы, будзе праводзіцца па швейцарскай сістэме ў 4 туры.

Прызы прысуджаюцца за 1-3 месцы.