Мінск, Беларусь 19-22 жніўня 2021
Спаборніцтвы будуць праходзіць у гасцініцы Беларусь***, вул. Старажоўская 15.
Гасцініца размешчана ў паркавай зоне ля ракі Свіслач у некалькіх хвілінах хады ад цэнтра горада. Міжнародны аэрапорт знаходзіцца ў 40 хвілінах язды ад гатэля, а чыгуначны вакзал - у 15 хвілінах язды. У Мiнску добра прадуманая транспартная сістэма, вы лёгка зможаце дабрацца да месца правядзення на грамадскім транспарце.
Вы можаце знайсці шмат варыянтаў пражывання на любы бюджэт на вядомых платформах браніравання. Мы рэкамендуем месцы, якія прадастаўляюць зніжку на кошт пражывання для ўдзельнікаў ESC/WOSC, падрабязнасці будуць прадастаўлены пасля папярэдняй рэгістрацыі.
Беларуская сталіца — утульная, гасцінная і бяспечная. Сёння - гэта горад з шырокімі вуліцамі, вялікімі паркамі, прыгожай архітэктурай і мноствам месцаў для добрага адпачынку. Летам Мінск зачароўвае багаццем зеляніны і незвычайнай для мегаполіса колькасцю паркаў і сквераў.
Кароткі відэа-агляд Мінска можна ўбачыць у роліку ніжэй.
У Мінску добрая сістэма грамадскага транспарту — аўтобус, тралейбус, трамвай і метро.
Для атрымання інфармацыі аб транспарце ў рэжыме рэальнага часу выкарыстоўвайце Яндэкс Мапы.
Першае, што мясцовыя скажуць любому прыезджаму — не садзіцеся ў таксі на вуліцы!.
Машыны, якія ня заказваюцца праз мабiльнае прыкладанне або праз call-цэнтр, могуць мець тарыфы, моцна адрозныя ад сярэдніх па горадзе.
Фактычна, закон не забараняе прыватнікам ўсталёўваць любыя тарыфы, якія ім падабаюцца.
Мы настойліва раім карыстацца паслугамі Uber BY або Яндэкс Таксі. Цэны вельмі даступныя. Звярніце ўвагу, што арыгінальная аплікацыя Uber не працуе ў Мінску.
Мінскія сэрвісы пракату:
У Мінску добрае пакрыццё бясплатным Wi-Fi (напрыклад Free Wi-Fi Minsk),
які прадстаўляецца некалькімі правайдэрамі, але яно не паўсюль.
Калі ж вы хочаце заставацца на сувязі пастаянна, можна разгледзець прапановы беларускіх мабільных аператараў:
Больш інфармацыі пра Мінск і Беларусь вы можаце знайсці тут.