Мінск, Беларусь 19-22 жніўня 2021
Ніжэй сабраны ключавыя моманты па вьезду ў Рэспубліку Беларусь ва ўмовах COVID-19.
Аўстралія Азербайджан Албанія Алжыр Арменія Балгарыя Боснія і Герцагавіна Вялікабрытанія В'етнам Егіпет Ізраіль Інданезія |
Ісландыя Казахстан Кітай Кыргызстан Мальта Малдова Манака Новая Зеландыя Аб'яднаныя Арабскія Эміраты Партугалія Расія Сан-Марына |
Паўночная Македонія Сербія Сінгапур Славакія Таджыкістан Тайланд Узбекістан Фінляндыя Паўднёвая Карэя Японія |
Калі ласка, звярніце ўвагу! Калі вы не прайшлі поўны курс вакцынацыі, то толькі маршрут да Мінска, які ўключае краіны з "зялёнай зоны", дазволіць вам пазбегнуць 7-дзённага карантыну па прыбыцці ў Беларусь.
Больш падрабязную інфармацыю па гэтым пытанні вы можаце знайсці тут: Перасячэнне мяжы Рэспублікі Беларусь ва ўмовах COVID-19.
Для замежных грамадзян на выезд няма аніякіх абмежаванняў, але перасекчы мяжу можна будзе не раней заканчэння 7-дзённага перыяду самаізаляцыі (калі ён быў неабходны).
Калі вы дабіраецеся з Расіі, то на дадзены момант Мінск напрамую звязаны авіязносінамі з многімі гарадамі Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург, Ніжні Ноўгарад, Самара, Уфа, Растоў-на-Доне, Калінінград і інш.). Але зьвярніце ўвагу, што калі ў вас няма грамадзянства краін СНД, то вам спатрэбіцца як расейская, так і беларуская візы для паездкі. Таксама на дадзены момант толькі з Расіі можна дабрацца цягніком і рейсовыи аўтобусам.
Калі вы падарожнічаеце не з Расiі, то дабрацца да Мінска можна толькі самалётам, паколькі замежным грамадзянам дазволена ўязджаць у Беларусь толькі праз аэрапорты. У цяперашні час існуюць наступныя прамыя рэйсы ў і з Мінска (для вашага зручнасці мы адзначылі горада так званых "чырвоных" і "зялёных" зон, падрабязнасці вышэй):
Нацыянальны Аэрапорт размешчаны ў 50 км ад Мінска. Дабрацца да горада можна аўтобусам (~€ 2) ці таксі (~€ 30), можна арандаваць аўтамабіль. Аўтобусы адпраўляюцца кожную гадзіну з 7 раніцы да 22:30 і прыбываюць на аўтавакзал Цэнтральны (побач з галоўным чыгуначным вакзалам).
Калі вы аддаяце перавагу падарожжам па чыгунцы, то яшчэ раз адзначаем, што ў цяперашні час ёсць прамое спалучанне толькі з Расіяй. Цягнікі прыбываюць у Мiнск на цэнтральны чыгуначны вакзал, адкуль грамадскім транспартам лёгка дабрацца да любой часткі горада.
Грамадзянам краін СНД не патрабуецца візы для ўезду на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. З асаблівасцямі перасячэння мяжы можна азнаёміцца на сайце дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Візавая інфармацыя для грамадзян іншых краін даступная на ангельскай версіі сайта.